Форвард «Нэшвіла» Андрэй Касціцын падпіша кантракт з «Трактарам» да канца сезона, паведаміў генеральны менеджар чалябінцаў Уладзімір Крэчын падчас канферэнцыі на Chelyabinsk.ru.

Па словах Крэчына, 27-гадовы форвард зборнай Беларусі правядзе ў «Трактары» увесь сезон. У мінулым сезоне на рахунку А. Касціцына было 36 (16+20) балаў у 72 матчах рэгулярнага чэмпіянату за «Манрэаль» і «Нэшвіл» і 4 (3+1) у 8 гульнях плэй-оф.

Нагадаем, «Нэшвіл Прэдатарс» вырашылі не працягваць кантракт з Касціцыным. Адзначым, што ў ходзе плэй-оф Кубка Стэнлі-2012 Касціцын быў адхілены ад матчаў разам з Аляксандрам Радулавым за парушэнне каманднай дысцыпліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?