23 верасня ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў у палату прадстаўнікоў — пра гэта можна прачытаць на ўсялякіх расцяжках, плакатах, стэндах, пачуць па радыё і тэлебачанні, знайсці інфармацыю ў інтэрнэце.
Аднак здымачная група БелаПАН усё ж вырашыла праверыць, ці ў курсе мінчане гэтай падзеі і ці збіраюцца ў ёй удзельнічаць. Вось некаторыя адказы:

«23 верасня — выбары. Я заўсёды хаджу галасаваць. Лічу, што трэба галасаваць».

«Не ведаю».

«Парламенцкія выбары. Пойдзем ад ВНУ галасаваць у гэтую пятніцу — нам ужо казалі не раз’язджацца».

«Выбары ў так званую палату прадстаўнікоў».

«Увогуле ведаю, але гэта ні да чаго — я нічога не чакаю».

Падрабязнасці — у відэаматэрыяле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?