На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

На фэст у Азярцо прыехала некалькі тысяч чалавек.

Выступае Наста Някрасава.

Выступае Наста Някрасава.

Хэдлайнеры фэсту «Иван Купала».

Хэдлайнеры фэсту «Иван Купала».

Аляксей Іваноў, «Иван Купала».

Аляксей Іваноў, «Иван Купала».

Больш здымкаў глядзіце ТУТ.

Чацвёртая «Камяніца» — фолк-фэст у Музеі народнай архітэктуры і побыту — закрыла сезон опэн-эйраў у Беларусі, што праўда, на фэсце не выступіла «Крамбамбуля», адзін з хэдлайнераў. «Наша Ніва» адправілася ў Азярцо, каб паглядзець, ці не страціла фолк-музыка папулярнасць.

У фестывальным аўтобусе багата людзей у нацыянальных строях — вышыванкі, саламяныя брылі: рэч у тым, што для гледачоў, якія прыйдуць у народным адзенні, ход на фестываль свабодны — і рэч нават не ў тым, што ўваход настолькі дарагі, каб не аплаціць яго (25 тысяч рублёў — паспрабуйце трапіць у Мінску на якасны канцэрт за 3 даляры).
Тут задума арганізатараў відавочная — людзі ў вышыванках толькі ўзмацняюць атмасферу сапраўднага народнага свята, якая звычайна бывае на «Камяніцы».

Аднак часам вышыванка, якая выглядае з-пад ільнянага пінжака, выклікае хутчэй усмешку, як і саламяны брыль пад кеды. У аўтобусе дзядуля ў вышыванцы, брылі і з гармонікам — яго, відаць, запомнілі ўсе наведнікі фестываля — бо ў гэтага гледача была дакладна свая, не музычная мэта наведвання.

Усю дарогу ён чытае пасажырам лекцыю па нумералогіі, з якой вынікае, што паводле лічбаў, Лермантаў у наступнай інкарнацыі стаў Мюлерам з падачы амерыканцаў, Нарвегія — галава (у прамым сэнсе) Зямлі, а таямніца сусвету заключана ў казцы пра царэўну-жабку.
«Па-беларуску, калі не ведаеце, яна будзе апалонік» — раптоўна пераходзіць на беларускую мову дзядок.

На ўваходзе ў Музей народнай архітэктуры і побыту шмат міліцыі — да аховы «Камяніцы» падыйшлі сёлета вельмі сур’ёзна, магчыма нават залішне. Ля карчмы з’явілася новая сцэна — аматарская, на якой выступаюць дзіцячыя калектывы. Апякае сцэну музыка Руся, якую можна назваць сапраўдным героем дня — яна як можа заманьвае публіку, аднак большасць ідзе адразу да галоўнай сцэны.

Аматарская сцэна атрымалася выдатнай, часам дзеля яе варта было пераадолець паўкіламетры ад галоўнай: дзіцячыя калектывы, як выявілася, могуць так «даць фолку», што прафесіяналы адпачываюць.
Паміж выступамі Руся заклікала дзяцей і надалей адраджаць беларускую спеўную культуру, якая зараза знаходзіцца амаль у катастрафічным стане. І злёгку «троліла» міліцыянтаў, якія сумна хадзілі тройкамі туды-сюды.
На фэсце не апынулася алкаголю і піва, што вельмі здзівіла наведнікаў, частка якіх накіравалася назад у Мінск, каб вярнуцца да выступу хэдлайнераў — тут варта заўважыць, што ў адрозненні ад папярэдніх фэстаў (дзе п'яных было мінімальна), гледачоў нападпітку амаль не было ўвогуле, і публіка паводзіла сябе вельмі інтэлегентна.

Увогуле, «Камяніца» доўжылася дзевяць гадзін, што для фолк-фэста рэкорд. Пры гэтым музыкі штогод мяняюцца, што, як падкрэслілі прадстаўнікі генеральнага спонсара «Банка БелВЭБ», прынцыпова важна — можна кожны год клікаць «Тройцу», але ці варта?

Пакуль выступалі першыя калектывы, слухачы збольшага гулялі па музеі архітэктуры, калупаючы дахі дамкоў на прадмет «з чаго гэта яно зроблена», і вывучаючы асартымент традыцыйнага міні-кірмаша.

Тое, што заяўленай у афішы «Крамбабулі» не было, відаць паўплывала на колькасць наведнікаў — гледачоў сабралася агулам тысячы тры, хаця падлічыць усіх, хто блукаў па Музеі архітэктуры, па зразумелых прычынах цяжка.

«Мы не прыйшлі да паразумення з музыкамі з «Крамбамбулі», тое, што яны зрабілі, выглядае не вельмі прыгожа», — адзінае, што паведамілі арганізатары.

Пасля Сяргей Будкін, рэдактар сайта «Тузін гітоў», ад сваіх крыніцах даведаўся, што найбольш верагоднай прычынай адсутнасці «Крамбамбулі» стаў канцэрт Вольскага на сядзібе БНФ. Арганізатары «Камяніцы» і сам музыка ведалі, што выступ можа быць сарваны, але Вольскі ўсё ж такі выступіў на сядзібе.

Адсутнасць «Крамбамбулі» абмяркоўвалі актыўна: «Дык што, забаранілі Лявона Артуравіча, ці што?» — пыталіся слухачы ў тых, хто на іх думку мог валодаць гэтай інфармацыяй.

Але ўвечары, калі на сцэну пачалі выходзіць найбольш цікавыя калектывы, публіка падцягнулася. А 18-й пасля гурту Pawa на сцэну падняліся Наста Някрасава і FolkRoll.

Як высветлілася, па канцэртнай падачы ва ўмовах опэн-эйру Някрасава можа даць фору «Тройцы» — прынамсі, FolkRoll, які грае не прамалінейны фолк, а мяшае яго з акадэмічнай музыкай сярэдзіны ХХ стагоддзя, гучыць, смела скажам, не горай за Кірчука і кампанію.
Наста то спявала акапэла, то гурт за пяць хвілін са звычайнага фальклорнага напеву пераходзіў у сапраўдную псіхадэлію, адтуль ступаў на тэрыторыю кампазітараў узроўню Джона Кэйджа і вяртаўся ў ледзь не танцавальны матыў.

Публіка ўспрыняла FolkRoll неадназначна — з аднаго боку, было бачна, што гэта складаная і не самая простая для разумення музыка, пад якую не патанчыш, выклікае цікавасць, з іншага — усё ж такі пад вечар, стаміўшыся ад «традыцыяналістаў», людзі жадалі нечага больш энэргічнага.

Другой падзеяй вечара стаў выступ гурту Re1ikt, якія прыводзяць у культурніцкі шок нават расейскіх крытыкаў, якія прывыклі ў кожным гурце бачыць як мінімум шэсць гуртоў мінулага. «Рэлікты» не падобныя ні да каго, аднак гучаць настолькі свежа і па-еўрапейску, што некаторыя слухачы прыехалі адмыслова для іх выступу.
Пры досыць «цяжкім» гучанні музыкі не страцілі фолкавага адцення, што ў прынцыпе цяжка зрабіць.

Хэдлайнерамі сталі расейцы «Иван Купала», некалі лідары радыёэфіраў, якія падрыхтавалі адмысловую праграму паляшуцкіх песняў — па словах музыкаў, яны працуюць з фолкам розных краінаў, у тым ліку не маглі абыйсці і Беларусь.

Чацвёртая «Камяніца» апынулася нейкай надта ўжо спакойнай, зусім «восеньскай», аднак фэст наведаць было варта хаця б таму, што з усіх фэстаў Беларусі, гэта ледзь не адзіны, які можна назваць сапраўды беларускім.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?