Сваімі дзеяннямі байкотчыкі выбараў паказалі, што выбарчае заканадаўства Беларусі дапускае магчымасці яго вольнай інтэрпрэтацыі. Такое меркаванне ў эфіры праграмы «У цэнтры ўвагі» на тэлеканале
«Тыя, хто не хоча ўдзельнічаць у выбарах, хоча іх сарваць, паказалі, што мы павінныя закон удасканальваць, рабіць яго больш строгім. Як выяўляецца, дэмакратычнасць не ўсім на карысць», — адзначыла Ярмошына.
Яна нагадала, што падчас перадвыбарнай агітацыі ЦВК давялося дадаткова тлумачыць прымяненне палажэнняў Выбарчага кодэкса ў частцы правядзення дэбатаў, каб спыніць адкрытыя злоўжыванні. Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты рэгістраваліся як давераныя асобы іншых кандыдатаў і атрымлівалі магчымасць удзельнічаць у дэбатах некалькі разоў.
Кіраўнік ЦВК расказала, што рыхтуе пакет прапановаў з нагоды ўдасканалення выбарчага заканадаўства, у тым ліку ў частцы вядзення перадвыбарчай агітацыі. На думку Лідзіі Ярмошынай, трэба даваць кандыдатам больш магчымасцяў для вядзення перадвыбарнай агітацыі за свой кошт, пераходзіць ад статычных формаў перадвыбарчай агітацыі да дыскусійных. Змен патрабуюць таксама некаторыя формы ўдзелу ў выбарах, напрыклад, вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу мінчукоў на тое, што ў сталіцы з’явіліся невялікія
Больш за тое, некаторыя кандыдаты да гэтага часу не здалі фатаграфіі для агульных плакатаў. «На некаторых з іх замест фота цёмны квадрат. Хацела б заклікаць выбаршчыкаў ацаніць гэта і ўсю ступень непавагі, якая дэманструецца ў дачыненні не толькі да дзяржаўных інстытутаў, але і да іх саміх», — дадала яна.
Гаворачы пра датэрміновае галасаванне, якое пачнецца ў Беларусі на гэтым тыдні, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што такая форма ўдзелу ў выбарах цалкам адпавядае міжнародным стандартам. «Гэта вопыт, які добра сябе зарэкамендаваў у свеце. Мы яго ўспрынялі. Я б сказала, што выбаршчыкі гэтай формай вельмі задаволеныя», — лічыць кіраўнік ЦВК.