Паступілі ў продаж квіткі на матчы мінскага «Дынама» ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў.

Прадаюцца яны праз сістэму ticketpro.by

Нагадаем, што «Дынама» выйшла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе ў групе «D» з «Барселонай», «Краацыяй» з Заграба, «Фюхсэ» з Берліна, венгерскім «Пікам» (Сегед), швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаўзэна.

Хатнія гульні «Дынама» будзе праводзіць у Палацы спорту. Першы хатні паядынак пройдзе 4 кастрычніка супраць «Краацыі» з Заграба (пачатак у 19:30).
Квіток на гэты матч каштуе 30 тыс. рублёў.

18 кастрычніка — гульня з венгерскім «Пікам» (18:30), 15 лістапада — з «Кадэтэнам».

Можна купіць адразу абанемент на ўсе 5 гульняў. Яго кошт — 95 тыс. рублёў.

«Барселона» прыедзе ў Мінск у лютым, а стартуе "Дынама" ў групавым раўндзе гандбольнай Лігі чэмпіёнаў матчам 30 верасня ў Берліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?