Заходзім. Раптам адна з пасажырак падскоквае і выбягае ў дзверы, што ўжо зачыняюцца. Тралейбус кратаецца. А побач з тым месцам, дзе сядзела жанчынка, каля акенца засталася… яе малая — на выгляд, годзікі тры ёй. Залапатала «мама», закруціла галоўкай… Вядома, усе сталі крычаць кіроўцу, каб экстрана спыніўся.

А матулі хоць бы што. Наздагналі. Ні пра якія талоны і праязныя ў кантралёраў мовы, зразумела, ужо не было… Псіхолагі сцвярджаюць, што мацярынскі інстынкт — адзін з самых моцных. Толькі, відаць, ёсць выняткі. Умоўны рэфлекс уцёкаў ад кантралёраў, выпрацаваны гадамі, аказаўся ў маладой жанчыны больш выяўлены. Рана ці позна яна б апамяталася, развярнулася і сама рынулася б за тралейбусам. Але чаго варта была гэтая здрада сваёй дачцэ!

Не ад дабра, мусіць, так дзейнічала мама. Мусіць, кожная капейка ў яе на ўліку, раз ашчаджае нават на талончыках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?