Сакратар кіроўнай партыі Казахстана «Нур Атан» Ерлан Карын заявіў, што ідэю стварэння Еўразійскага парламента рэалізаваць немагчыма. Пра гэта піша ў сераду ў артыкуле пад загалоўкам «І не марце!» казахстанская газета «Время».
«Фармаванне Еўразійскага парламента — гэта толькі жаданне расійскага боку. Таму, нягледзячы на перыядычнае ўкідванне паведамленняў пра нейкія дамоўленасці з нагоды стварэння Еўразійскага парламента, казаць пра тое, што гэтыя дамоўленасці дасягнутыя, было б няпраўдай. Насамрэч гэтыя і падобныя ідэі не адлюстроўваюць бачання стратэгічных гарызонтаў супрацоўніцтва іншымі ўдзельнікамі інтэграцыйнага працэсу, у прыватнасці нашай краінай», — сказаў Карын у інтэрв’ю гэтаму выданню.
Ён адзначыў, што і
дэя стварэння Еўразійскага парламента нерэальная «ні ў найбліжэйшай, ні ў сярэднетэрміновай, ні нават у далёкай» перспектыве.
«Скажу нават больш — стварэнне наднацыянальнай палітычнай структуры намі не можа абмяркоўвацца ў прынцыпе, бо гэта наўпрост закранае суверэнітэт нашай краіны. А прынцып суверэнітэту выразна замацаваны ў Канстытуцыі, і, больш за тое, згодна з законам нашай краіны такога кшталту пытанні нават не могуць выносіцца на агульнанацыянальны рэферэндум!» — падсумаваў Карын.