З серады журналісту і былому зняволенаму СІЗА КДБ падпіску пра нявыезд перанеслі са Слуцка ў беларускую сталіцу.

«Я ўчора пераехаў у Мінск. Я ўсё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябра дапамог з жыллём. Дамагчыся змены падпіскі пра нявыезд на Мінск было не цяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта згадзіліся.

Зараз я праходжу практыку, а з 1 кастрычніка працягну вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа супраць мяне», — распавёў Антон Сурапін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?