Выкладчыкаў гістфака Гродзенскага ўніверсітэта Святлану Марозаву і Вячаслава Шведа, якія ўдзельнічалі ў напісанні выдадзенай у Польшчы кнігі «Гродназнаўства» з серыі «Гарадзенская бібліятэка», сёння выклікалі да першага прарэктара Святланы Агіявец.

Паводле паведамленняў у Фэйсбуку, абодвум забаранілі чытаць лекцыі звыш прафесарскай стаўкі, што дадавала да іхнага асноўнага заробку блізу мільёна рублёў. Самі гісторыкі на гэтую тэму гаварыць адмаўляюцца.

Праблемы ў аўтараў «Гродназнаўства» пачаліся на мінулым тыдні. У інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што з унівэрсытэту звольнены адзін з аўтараў — выкладчык Андрэй Чарнякевіч. Сам Чарнякевіч больш за тыдзень у шпіталі і кажа, што пакуль не бачыў загаду аб звальненні.

Марозава і Швед не адмаўлялі, што іх выклікалі да прарэктара ўніверсітэта, але казаць, пра што ішла гутарка, адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што надалей хочуць працаваць ва ўніверсітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?