Напісаць заяву яму прапанавалі... супрацоўнікі таго самага Фрунзенскага РУУС, піша Baj.by.

Раніцай 19 верасня фотакарэспандэнт Associated Press наведаў Фрунзенскае РУУС і напісаў заяву пра нанясенне яму траўмы. «Я апісаў усе падрабязнасці, прыклаў 5 фота, на якіх зафіксаваны момант затрымання», — распавёў журналіст прэс-службе ГА «БАЖ».

Нагадаем, што менавіта ў гэтае аддзяленне міліцыі яго разам з іншымі журналістамі прывезлі ўчора пасля «хапуна» на пікеце.

Цікава, што супрацоўнікі РУУС самі патэлефанавалі Сяргею з прапановай напісаць заяву.
Учора журналіст звярнуўся ў сваю раённую паліклініку з нагоды разбітага вока. Медыкі, паводле працэдуры, патэлефанавалі ў міліцыю па месцы здарэння. А міліцыянты «адпрацавалі схему» і самі запрасілі пацярпелага паскардзіцца.
«Смешна, але атрымліваецца, што на адным паверсе РУУС сядзяць тыя, хто мяне біў, а на другім — тыя, каму я пішу скаргу», — дзівіцца журналіст.

Зараз Сяргей чакае ў паліклініцы выпіску з медкарткі, патрэбную для праходжання судмедэкспертызы.

Па яго словах, кіраўніцтва Associated Press таксама палічыла, што без пакарання такія дзеянні не павінныя застацца, і падтрымала ідэю скаргі.

«Грубасць „налицо“ і „на лице“… Навошта так было рабіць, я хацеў бы спытаць?», — абураецца журналіст.

Сяргей распавёў пра цікавую размову, якая адбылася ў яго 18 верасня з чалавекам у цывільным, які аддаваў журналістам дакументы перад вызваленнем. «Я спытаў у яго — маўляў, як далей будзем жыць і працаваць? А ён мне: раю вам не хадзіць на такога кшталту мерапрыемствы, бо міліцыя будзе паводзіць сябе неадэкватна…
Я пытаю — міліцыя не ведае законаў альбо ведае і не збіраецца іх выконваць? Тады ён, здаецца, зразумеў, што ляпнуў нешта не тое… Дарэчы, увечары, паглядзеўшы фота затрымання, я пазнаў свайго суразмоўцу ў тым „цывільным“, які адбіраў тэлекамеру ў немцаў з ZDF. Я ўпэўнены на 99%, што гэта быў ён».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?