Хочаце навучыцца выкрываць карупцыю і чыноўніцкую нядбайнасць, марыце стаць вядомым журналістам? Самы кароткі, хоць і цяжкі шлях да гэтай мэты, — журналісцкае расследаванне...

Як яго прайсці?

Сваім досведам падчас майстар-курса «Журналісцкае расследаванне» падзеліцца журналіст з больш чым 20-гадовым стажам Мікола Дзябёла.
Найлепшы студэнт у лістападзе паедзе ў ОСЛА (Нарвегія).
За час майстар-курса рэальна правесці паўнавартаснае журналісцкае расследаванне.
Разам з вядоўцам майстар-курса вы пройдзеце ўсе этапы гэтага нялёгкага шляху: ад выбару тэмы да напісання тэксту.

У кожнай краіне, нават самай дэмакратычнай і адкрытай, знойдзецца нямала тэмаў для журналісцкага расследавання.

Любая ўлада мае свой «шкілет у шафе», які старанна хавае ад усюдыісных журналістаў.
А ў Беларусі, дзе чыноўнікі фактычна непадкантрольныя грамадству, такіх сакрэтаў значна больш. Да таго ж у нашай краіне свае дакументы пад грыфам «сакрэтна» мае права выдаваць амаль кожнае міністэрства і ведамства. У такіх умовах незалежным журналістам вельмі складана здабыць нават самую бяскрыўдную інфармацыю. Тым не менш, праводзіць расследаванне ў сучаснай Беларусі МОЖНА і ТРЭБА.

Можна, таму што заўсёды знойдуцца неабыякавыя людзі, гатовыя падзяліцца важнымі звесткамі з журналістамі. Трэба, таму што

незалежны журналіст у Беларусі нярэдка значна больш, чым журналіст: ён яшчэ і крыніца праўдзівай інфармацыі, апошняя надзея на справядлівасць.

Журналісцкае расследаванне называюць вышэйшым пілатажам журналістыкі.

Сапраўды, журналіст, якія займаецца расследаваннем, павінен быць уласна журналістам, а таксама адначасова мець досвед вучонага-даследчыка і дэтэктыва.

— Як спалучыць усе гэтыя якасці?

— Што такое журналісцкае расследаванне? Жанр ці метад збору інфармацыі?

— Як выбраць тэму журналісцкага расследавання?

— Як працаваць з крыніцамі інфармацыі, каб не пераўтварыцца ў «зліўны бачок» для кампрамату?

— Чым журналіст адрозніваецца ад Шцірліца?

— Як не трапіць на лаву падсудных і паклапаціцца пра сваю бяспеку падчас расследавання?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем падчас майстар-курсу.

Курс стартуе 21 верасня 2012 ў Мінску. Выніковая сэсія - 2-3 лістапада ў Вільні. Цягам трох месяцаў праца будзе ісці ў дыстанцыйным рэжыме.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце да 20 верасня ўключна на адрас: [email protected] (з пазнакай «Журналісцкае расследаванне»).

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?