Як паведаміла ёй кіраўніцтва віцебскага ізалятара часовага ўтрымання, Дашкевіча ўжо адправілі на этап.Гэта значыць, што цягам бліжэйшых дзён кіраўнік «Маладога фронту» прыбудзе ў калонію, дзе будзе адбываць новы тэрмін у 1 год зняволення.
Падрабязнасцяў этапу ў Віцебску не распавялі. Невядомае і месца, куды адправілі Дашкевіча. Ліст з гэтай інфармацыяй ужо з новай калоніі мусяць выслаць бацьку палітвязня.
Нагадаем, ранейшыя два разы адвакатцы адмаўлялі ў спатканні з Дашкевічам з фармальных прычынаў. Ад палітвязня няма інфармацыі ўжо болей за два тыдні.