Напярэдадні лета і водпускаў у дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі паступаюць шматлікія звароты грамадзян з просьбай растлумачыць парадак выезду ў краіны — удзельніцы СНД, у тым ліку ва Украіну і дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага супольніцтва (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Расія).

У сувязі з гэтым у МУС растлумачылі, што цяпер беларускія грамадзяне ва ўзросце ад 16 гадоў могуць выехаць ва Украіну па нацыянальнаму пашпарту ўзору 1996 года як з дазвольным запісам для часовых выездаў за мяжу, так і без яго. Асобы, якія не дасягнулі 16?гадовага ўзросту, пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай граніцы таксама павінны мець пашпарты. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам гэтай катэгорыі грамадзян яны выдаюцца толькі для загранпаездак, таму дазвольны запіс у названыя дакументы прастаўляецца ўжо з самага пачатку.

Непаўналетнія (да 18 гадоў), якія выязджаюць ва Украіну без суправаджэння законных прадстаўнікоў (бацькоў, апекуноў і г.д.), пры перасячэнні граніцы абавязаны мець іх пісьмовы дазвол, завераны ва ўстаноўленым парадку. Уезд на тэрыторыю Украіны для лячэння, аздараўлення або кансультацыі па гэтых пытаннях магчымы і ў суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў (або па яго пісьмовай згодзе), але пры наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць гэтыя абставіны. Аналагічны парадак прадугледжаны і пры выездзе грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўсе краіны — удзельніцы СНД (уключаючы дзяржавы — члены ЕўрАзЭС), акрамя Туркменістана.

У МУС звярнулі ўвагу на тое, што выезд у трэція граніцы і Туркменістан праз дзяржавы — члены ЕўрАзЭС ажыццяўляецца па пашпарту, аформленаму для выезду за мяжу і пры ўмове наяўнасці ўязной візы. Гэта правіла не распаўсюджваецца на выпадкі перамяшчэння з адной дзяржавы Супольніцтва ў іншую, а таксама пры выездзе ў дзяржавы — удзельніцы СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?