На яе думку, неабходна актывізаваць працу з фінансавым рынкам Беларусі, заканадаўча рэгламентаваць дзейнасць шэрагу яго сегментаў, такіх як, напрыклад, мікрафінансаванне, спажывецкія кааператывы. Асобным законам не прапісаны лізінг, факторынг, фарфейтынг. Гэтае пытанне абмяркоўвалася з урадам, Міністэрствам фінансаў. «Мы ўзгаднілі, што страхавы рынак і каштоўныя паперы застаюцца за Мінфінам, а прадукты, бліжэйшыя да банкаўскай сістэмы, — за Нацыянальным банкам», — патлумачыла яна. Паводле словаў Надзеі Ермаковай, гэта неабходна, каб упарадкаваць працу на фінансавым рынку. «Ужо падрыхтавалі праект сумеснай пастановы ўрада і Нацыянальнага банка. Мы размяжоўваем наш рынак і працуем», — дадала кіраўнік Нацыянальнага банка.

У падрыхтоўцы адпаведнай заканадаўчай базы павінныя ўдзельнічаць Нацыянальны банк, міністэрствы фінансаў, эканомікі, юстыцыі, многія іншыя міністэрствы, лічыць яна. «Мяркуем, што ў чацвёртым квартале гэтага года мы ўжо будзем займацца падрыхтоўкай заканадаўства па мікрафінансаванні, па спажывецкіх кааператывах. А Міністэрства фінансаў запланавала на першы квартал 2013 прапісваць больш сур’ёзныя пытанні па страхавым рынку», — паведаміла Ермакова.

Раней пра неабходнасць дакладна выбудаваць сістэму рэгулявання, нагляду ўсіх сегментаў фінансавага рынку заяўляў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў. Нацбанк, правёўшы ўнутраныя дыскусіі, звярнуўся да прэм’ер-міністра з прапановай дакладна рэгламентаваць пытанні адказнасці на фінансавым рынку, адзначыў ён. Галоўная мэта — развіццё фінансавага рынку Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?