З 28 верасня па 7 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе найбуйнейшы фестываль кароткага метра Manhattan Short Film Festival. 100 тысяч гледачоў у 300 гарадах будуць абіраць найлепшы кароткаметражны фільм. Беларусы ўдзельнічаюць у ім ужо чацвёрты год — з таго часу, як у Мінск Манхэтэнскі фестываль прывезла дырэктарка кінатэатра «Аўтакіно» Ала Куркуль.

Сярод 10 фільмаў, што ўдзельнічаюць у фестывалі, прысутнічае васьміхвілінны брытанскі фільм Бабака Анвары «Два плюс два», які расказвае пра феномен супраціву аўтарытарнаму рэжыму. Фільм ужо быў намінаваны на прэмію Bafta Film Awards як найлепшы кароткаметражны фільм. Рэжысёр фільма даследуе жаданне людзей кідаць выклік уладам дэспатычных краін.

«Я перакананы: такое жаданне прысутнічае ў глыбіні душы кожнага з нас. Мяне заўжды цікавіў феномен супраціву. Да якога часу людзі будуць сядзець і згаджацца з тым, што ім дыктуюць? Падчас стварэння фільма я меў на мэце паказаць бессэнсоўнасць дыктатуры ў алегарычнай манеры. Людзі нараджаюцца свабоднымі, і мы будзем імкнуцца да справядлівасці па ўсім свеце столькі, колькі будзем існаваць», — кажа рэжысёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?