У Беларусі сярэднюю заработную плату работнікаў бюджэтнай сферы ў снежні 2013 года плануе павысіць да $500 у эквіваленце.Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ірына Казліцінава, каментуючы задачы, пастаўленыя на нарадзе ў Лукашэнкі 11 верасня.
«Асноўным падыходам методыкі фарміравання заробку работнікаў бюджэтнай сферы ў 2013 годзе будзе ў першую чаргу пашырэнне правоў кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў упраўлення, выканкамаў і бюджэтных арганізацый у пытаннях стымулявання работнікаў, гэта значыць у размеркаванні г.зв. надтарыфнай часткі заробку, — патлумачыла прадстаўнік міністэрства. — Гэта дасць магчымасць стымуляваць работнікаў за выніковасць працы, праяўленне прафесіяналізму і ініцыятывы».
Як раней паведамлялася, у бюджэтнай сферы ў снежні гэтага года намінальная заработная плата павінна дасягнуць 3 млн 300 тыс. рублёў [зараз гэта 392 даляры ў эквіваленце].
0
0
0
0
0
0