Разгром завяршыўся выязны матч мінскага «Дынама» ў Маскве. Расійскія аднаклубнікі разграмілі беларусаў з лікам 7:2 (0:1, 4:1, 3:0).
У мінчан шайбы закідвалі Джэф Плат і Андрэй Стась.

У 7 гульнях у «Дынама» — дзве перамогі ў асноўны час, адна ў авертайме, чатыры паразы і 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

22 верасня «Дынама» згуляе з ХК «Сібір», 24-га з «Металургам» Навакузнецк, 26-га з «Амурам» Хабараўск.

Потым будзе серыя з трох матчаў дома:
супраць «Атланта» (30 верасня), «Лакаматыва» (2 кастрычніка) і «Тарпеда» (4 кастрычніка)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?