У вытворчасці следчага ўпраўлення УСК па Гомельскай вобласці знаходзіцца крымінальная справа, распачатая па факце забойства з асаблівай жорсткасцю жыхаркі Гомеля 1990 года нараджэння.

20 верасня ў 00.30 дзяўчыне каля яе дома было нанесена 102 нажавыя раненні, ад якіх яна памерла да прыезду хуткай дапамогі.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, устанавіць асобу, якая мела дачыненні да злачынства, па гарачых слядах не ўдалося. Следча-аператыўная група стала працаваць над некалькімі версіямі.
Пры допыце сведак следчыя высветлілі, што дзяўчына з сяброўкай вярталася дадому на гарадскім аўтобусе, у якім ехаў падазроны малады чалавек.
Ён выйшаў з аўтобуса следам за 22-гадовай гамяльчанкай. Яе сяброўка апісала знешнасць хлопца супрацоўнікам Следчага камітэта. Было прынята рашэнне ўзяць відэазапіс з камер назірання ў супермаркеце, размешчаным на прыпынку грамадскага транспарту, дзе малады чалавек сеў у аўтобус. На відэазапісе зафіксаваны падазроны, былі зроблены яго фатаграфіі.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў апыталі жыхароў раёна, у якім было ўчынена злачынства, і ўстанавілі асобу хлопца.
Ужо ў 16.00 20 верасня ён быў затрыманы па месцы жыхарства супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама. Падазроны, раней судзімы 24-гадовы жыхар Гомеля, прызнаўся ў сваёй датычнасці да злачынства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?