Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Аляксея Мікуліча каля 15-й гадзіны ў пятніцу затрымала міліцыя падчас распаўсюду ўлётак з заклікам да байкоту выбараў у палату прадстаўнікоў,паведаміў яго калега Юрась Фабішэўскі:
«Аляксей распаўсюджваў улёткі на тэрыторыі 101-й Фрунзенскай акругі. Яго затрымалі міліцыянты і павезлі ў раённы аддзел міліцыі».
Фрунзенская выбарчая акруга № 101 абраная для арганізацыі байкоту актывістамі руху «За свабоду», партыі БНФ, грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», моладзевай структуры «Zмена».