Актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Дзмітрый Крамянецкі прыгавораны судом Цэнтральнага раёна Мінска да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў суддзя Валерый Есьман, паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.

Паводле яе слоў,

Крамянецкі быў прызнаны вінаватым у правапарушэннях, прадугледжаных двума артыкуламі КоАП — 23.4 (непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў) і 17.3 (распіцце алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы).
«Крамянецкі нібыта піў піва ў грамадскім месцы і не рэагаваў на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі», — сказала Лойка.

Як раней паведамляў, Крамянецкі быў затрыманы 20 верасня ў Мінску.

Намеснік старшыні «Маладога фронту» Анастасія Палажанка звязвае яго затрыманне з выбарамі ў парламент, якія павінны адбыцца 23 верасня. Яна адзначыла, што нядаўна да адміністрацыйнага арышту былі прыгавораны тры актывісты «Zмены», маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!».

«Міліцыя арыштоўвае актывістаў маладзёжных арганізацый прэвентыўна, каб не ўзнікла ніякіх пратэстаў у дзень галасавання. Гэта ўжо знаёмы нам варыянт «перастрахавання» — хаця мы і не збіраліся нічога рабіць 23 верасня, але лепш усё-такі для поўнай упэўненасці актывістаў «закрыць на суткі», —
заявіла Палажанка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?