Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канчаткова вызначыцца, за каго будзе галасаваць на парламенцкіх выбарах 23 верасня. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам.

«Але

адназначна буду галасаваць за чалавека, які мае жыццёвы вопыт, які сваімі рукамі нешта паспрабаваў зрабіць.
Гэта для мяне прынцыпова, я заўсёды з гэтых пазіцый зыходзіў і хачу, каб такія са мной працавалі людзі, тым больш парламентарыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Яны павінны быць вопытнымі. Яны павінны прыйсці і пісаць законы. Не гвалтам крычаць у парламенце і на плошчах — пісаць законы», — падкрэсліў Прэзідэнт. «Таму буду абавязкова галасаваць за чалавека з вопытам. Але, гаворачы гэта,

я і іншых заклікаю галасаваць за тых, хто сваімі рукамі паспрабаваў нешта зрабіць», —
дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён аказаўся ўбаку ад гэтай перадвыбарнай кампаніі. «Я зусім не быў пагружаны ў гэту кампанію. І добра. Вось паглядзім, што скажуць, як скажуць, што дыктатар уплываў на гэтыя выбары», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«У нас Андрэйчанка і Ярмошына займаюцца выбарамі, больш ніхто.
Губернатары і адміністрацыя Прэзідэнта дапамагаюць ім, урад наогул не далучаны да гэтага, гэта не іх справа, — сказаў Прэзідэнт. — Паверце, мы зусім не лезем туды, дзе нам не трэба быць. Дзе я быў патрэбны ў гэту перадвыбарную кампанію? Ні разу за гэты час яны да мяне не звярнуліся».

«Гэта значыць я не лезу залішне ў перадвыбарную кампанію. Ёсць каму займацца канкрэтнай справай», — рэзюмаваў Прэзідэнт. «Я павінен забяспечыць галоўнае ў гэтай сітуацыі — каб было спакойна ў краіне, каб ніхто нікому не перашкаджаў жыць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?