У Гродне 22 верасня адкрыецца першы аўтарызаваны магазін Apple — «i-Store». Магазін размесціцца ў гандлёвым цэнтры «Карона».

Усяго ў Беларусі на сёння 20 аўтарызаваных магазінаў Apple, аднак у Гродне дагэтуль адсутнічалі аўтарызаваныя партнёры гэтага вядомага вытворцы,
паведамілі ў ЗП «Аўтаматызаваныя сістэмы бізнескантролю», якое адкрывае новы гандлёвы пункт.

«Нашы даследаванні і вопыт паказалі, што беларусы падыходзяць да куплі тэхнікі такога ўзроўню з адказнасцю. Большасць з іх аддае перавагу афіцыйна ўвезеным у краіну камп’ютарам Mac, планшэтам iPad, плэерам iPod, з дзейнай гарантыяй і пасляпродажным абслугоўваннем. Цэны ў нашым магазіне будуць на ўзроўні еўрапейскіх», — сказала начальнік аддзела маркетынгу ЗП «Аўтаматызаваныя сістэмы бізнескантролю» Кацярына Карвацкая.

У гродзенскім магазіне i-Store будуць прадавацца ўсе самыя папулярныя прадукты Apple: MacBook Pro (уключаючы новую мадэль з дысплэем Retina), MacBook Air, Mac mini, iMac, Mac Pro,Thunderbolt Display, TimeCapsule, новы iPad, уся бягучая лінейка плэераў iPod, а таксама шырокі асартымент разнастайных аксесуараў для гэтых прылад.
Наведвальнік зможа атрымаць кансультацыю вопытных прадаўцоў, якія праходзілі стажыроўку ў Мінску ў адпаведнасці з карпаратыўнымі стандартамі кампаніі Apple.
Гэта ўжо другі па ліку «i-Store» ў Беларусі. 10 жніўня ЗП «Аўтаматызаваныя сістэмы бізнескантролю» адкрыла ў цэнтры Мінска першы ў Беларусі магазін Apple са статусам Apple Premium Reseller. У планах кампаніі адкрыць «i-Store» ў кожным абласным цэнтры краіны.
Глядзі яшчэ: У мінскай краме i-Store ў першыя дні працы найлепш прадаваўся новы iPad
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?