Рашэнне аб узнагароджанні было прынята ўрадам 15 верасня за № 850, але толькі сёння яно было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юры Аляксандравіч Чыж узнагароджаны граматай «за шматгадовую плённую працу, высокую сацыяльную адказнасцю і значны асабісты ўклад у падтрымку спорту і сацыяльна-культурную сферу».

Нагадаем, Юрый Чыж знаходзіцца ў чорным спісе Еўрасаюза сярод асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі. Бізнесмен быў унесены ў гэты блэк-ліст 23 сакавіка 2012 як чалавек, які «аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства „Трайпл“, актыўны ў розных сферах беларускай эканомікі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?