Вярхоўны Суд адмовіўся зьмяніць прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму судом Першамайскага раёну Менску 24 лістапада 2011 году.

Рашэньне суду Алесь Бяляцкі атрымаў у калёніі. Ён паведаміў пра гэта у лісьце Валянціну Стэфановічу.

Вярхоўны Суд палічыў, што расьсьледаваньне справы Бяляцкага было ўсебаковым, а прысуд — справядлівым. Адказ падпісаў намесьнік старшыні Вярхоўнага Суду Валерый Калінковіч.

Сайт ПЦ «Вясна» адзначае, што скарга ад імя Алеся Бяляцкага прынятая Камітэтам па правах чалавека ААН 19 чэрвеня 2012. У ёй праваабаронца абскарджвае парушэньні Рэспублікай Беларусь правоў, якія гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Скарга ўжо накіраваная Камітэтам беларускай дзяржаве, якая мусіць адрэагаваць на яе на працягу шасьці месяцаў ад моманту атрыманьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?