Жаночая зборная Беларусі на групавым этапе чэмпіянату Еўропы 2013 года згуляе з камандамі Літвы, Чэхіі і Харватыі, паведамляе афіцыйны сайт FIBA.

Па выніках лёсавання, якое прайшло ў пятніцу ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы, беларускі (галоўны трэнер — літоўскі спецыяліст Рымантас Грыгас) трапілі ў групу D.

Склад усіх груп выглядаюць наступным чынам:

група A: Турцыя, Славакія, Чарнагорыя, Украіна;

група B: Расія, Іспанія, Італія, Швецыя;

група C: Францыя, Вялікабрытанія, Сербія, Латвія;

група D: Чэхія, Харватыя, Беларусь, Літва.

Фінальны турнір жаночага Еўрабскета-2013 пройдзе ў Францыі 15–30 чэрвеня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?