У датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах у Беларусі 18–21 верасня узялі ўдзел 19,6% выбарцаў ад іх спіскавага складу, сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Найбольшая яўка на датэрміновым галасаванні назіраецца ў Віцебскай вобласці. Тут за чатыры дня прагаласавалі 22,4% выбарцаў ад іх спіскавага складу. Затым ідзе Гомельская вобласць — 20,9%. У Магілёўскай вобласці 20,5% чалавек прагаласавалі датэрмінова, у Брэсцкай — 19,2%. У Гродзенскай вобласці ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 19,1% выбарцаў, у Мінскай — 17,7%.
У Мінску яўка склала 18,2%.
На ўчастках, утвораных за межамі краіны, датэрмінова прагаласавалі 22,2% беларускіх выбарцаў.
Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх «выбарах» у Беларусі прызначаны на 23 верасня.