Парламенцкія выбары адбыліся ва ўсіх 110 выбарчых акругах Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, паведамляе БелТА.

Паводле звестак на 18.00 у выбарах прынялі ўдзел 65,9% выбаршчыкаў. Такія дадзеныя размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.

У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавалі 64,2% выбаршчыкаў, Віцебскай — 73,1%, Гомельскай — 68,9%, Гродзенскай — 67,1%, Мінскай — 67,2%, Магілёўскай — 72,5%, у Мінску — 53,6%, за мяжой — 61,6%.

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, прынялі ўдзел 25,9% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?