Пра гэта заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў 24 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Можна канстатаваць, што выбарчая кампанія праходзіла ў арганізаванай і спакойнай абстаноўцы», — сказаў ён.

Лебедзеў адзначыў, што назіральнікі ад СНД, «зразумела, не маглі на 100 адсоткаў пракантраляваць выбарчую кампанію, але атрымалі магчымасць атрымаць поўную карціну выбараў».

Ён адзначыў, што назіральнікі ад СНД атрымалі «тую ж карцінку выбараў, што і заходнія назіральнікі».

«Але мы яе бачым вачыма сяброў — тут наш погляд адрозніваецца. Мы бачым недахопы, але яны былі адзінкавымі, у асноўным, насілі тэхнічны характар», — сказаў ён.

Лебедзеў паведаміў, што выніковы дакумент місіі ад СНД па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі будзе апублікаваны пасля канчатковага зацвярджэння выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?