Пра затрыманне праваабаронцам паспела паведаміць Марыя Сляпцова. Яна адзначыла, што іх затрымалі спецназаўцы каля хостэла на завулку Шчадрына. Гэта 20 чалавек, якія 23 верасня праводзілі назіранне на выбарчых участках Мінска ў межах моладзевага праекта «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». Цяпер іх вязуць у Цэнтральны РАУС.
Сярод затрыманых знаходзіцца Алесь Заяц. Магчыма, Наста Матчанка, Алесь Герасіменка.
***
Усіх затым без складання пратакола выпусцілі.