10 красавіка ў Гомелі, ля цырку, невядомыя ў цывільным затрымалі студэнтку стыпэндыяльнай праграмы Каліноўскага Вольгу Дзьмітрук. Дзяўчына прыехала з Польшчы на пару дзён, каб разам з бацькамі правесьці велікодныя сьвяты.

Вольгу дапытвалі пра гомельскіх моладзевых актывістаў, перадусім тых, хто вымушаны цяпер жыць за мяжой. Дзяўчыне нібыта прапаноўвалі супрацоўніцтва і пагражалі праблемамі са здароўем.

12 красавіка Тацьцяну Дзьмітрук, маці Вольгі, нечакана выклікаў на працу начальнік. Жанчына працуе ў мясцовай больніцы, на той момант была на выходным. У кабінэт зайшоў невядомы мужчына, які назваўся гомельскім супрацоўнікам газэты «Советская Белоруссия». Ён спрабаваў весьці гутарку пра дачку. Пасьля сыходу невядомага ў жанчыны пачаліся праблемы на працы. Тацяна Дзьмітрук кажа, што цяпер на працы ўсе ведаюць пра яе сытуацыю. «Журналіст», па яе словах, адшукаў яе не праз аддзяленьне, у якім яна працуе і дзе ёсьць усе неабходныя зьвесткі пра пэрсанал, а наўпрост праз кіраўніцтва больніцы.

На дадзены момант Вольга Дзьмітрук знаходзіцца ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?