Празрыстасць галасавання на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў Беларусі, не можа быць гарантаваная ў належнай ступені, заявіў 24 верасня на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Антоніа Мілашоскі.

«Міжнародныя назіральнікі ацанілі датэрміновае назіранне ў цэлым станоўча. Праблемы пачаліся ў дзень галасавання.
Назіральнікі не мелі дастатковага доступу да падліку галасоў. Такім чынам, празрыстасць галасавання не можа быць у належнай ступені гарантаваная», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?