Як паведамілі правааабаронцы, Аляксея і Андрэя Дварэцкіх затрымалі 22 верасня. Маладыя людзі ў Мінску расклейвалі ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары.

Выхадныя яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сёння іх асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі на трое сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле суддзі, браты спрабавалі вырвацца падчас затрымання.

Справу разглядала суддзя Партызанскага раёна сталіцы Мар’яна Валчкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?