Як паведамлялася раней, праезд пасажыраў па электронных праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй ажыццяўляецца амаль два тыдні ў цягніках № 106/105 Брэст — Мінск і № 117/118 Віцебск — Мінск.

З 26 верасня прымяненне паслугі электроннай рэгістрацыі ў рэжыме доследнай эксплуатацыі будзе пашырана на цягнікі № 095/096 (097/098) Гомель — Мінск, № 138/137 Гродна — Мінск, № 143/144 Магілёў — Мінск, № 108/107 Мінск — Гомель — Калінкавічы. У выніку пасажыры змогуць набыць праязныя дакументы з электроннай рэгістрацыяй на цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі.

Колькасць цягнікоў, у якіх будзе дзейнічаць новая паслуга, будзе пастаянна павялічвацца. Ужо з 1 кастрычніка плануецца адкрыць продаж электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй на цягніках № 112/111 Брэст — Мінск, № 109/110 Магілёў — Брэст, № 142/141 Брэст — Віцебск, № 805/806 Гомель — Мінск.

«Аплата праезду праз інтэрнэт з электроннай рэгістрацыяй дазваляе значна эканоміць час, не афармляючы праязны дакумент у білетнай касе, і поўнасцю выключае магчымасць страты або псавання праязнога дакумента», — адзначылі ў прэс-службе.

Электронная рэгістрацыя праводзіцца не пазней, чым за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту яго накіравання. Пасадка пасажыраў у цягнік ажыццяўляецца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу і на падставе якога быў аформлены электронны праязны дакумент.

Аплаціць куплю білетаў праз інтэрнэт можна з дапамогай як інтэрнэт-банкінга, так і сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney. Акрамя таго, вядуцца работы па падключэнні сэрвісу продажу праязных дакументаў на сайце www.poezd.rw.by да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу для забеспячэння магчымасці аплаты білетаў па банкаўскіх картах плацежных сістэм Visa International, MasterCard WordWide любога з банкаў свету.

На карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў сістэме продажу праязных дакументаў www.poezd.rw.by размешчана відэапрэзентацыя, у якой пакрокава дэманструецца працэс афармлення пасажырамі электронных праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?