«Мы стараліся выбары правесці ўжо настолькі дэмакратычна, каб камар носа не падтачыў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падчас сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД за парламенцкімі выбарамі Сяргеем Лебедзевым.

«Але, зразумела, магчыма, была нейкія нацягнутасць, бо гэта ж цэлая краіна, гэта больш як 7 тыс. выбарчых участкаў, прыкладна 7,5 млн. выбаршчыкаў.
Але тым не менш нейкія, напэўна, будуць недахопы, і мы поўныя рашучасці над імі працаваць», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
«Але мы ад выбараў да выбараў, вы, напэўна, заўважылі, удасканальваемся патрошку і стараемся да аўтаматызму давесці ўсе гэтыя працэсы, зноў жа таму, што ажыццяўляецца велізарны націск з боку заходніх дзяржаў, вы гэта ведаеце.
Мы да гэтага спакойна ставімся. Мабыць, і ў іх ёсць нейкае рацыянальнае зерне, і гатовы ў тым ліку сам слухаць іх і рабіць адпаведныя высновы. Адзінае, што мы не прымаем, — гэта апрыёры залішні націск. У нас вяршэнствуе закон, Канстытуцыя», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле меркавання Лукашэнкі, «надзвычай дакладна гэта пракаментаваў старшыня ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, які вельмі выразна сказаў: ёсць Канстытуцыя, ёсць законы, і трэба ацэньваць выбары, ці адпавядаюць яны законам Беларусі, а тут прычапіцца няма да чаго, усё ж астатняе — гэта пена». «Гэта вельмі дакладная абсалютная ацэнка для любой дзяржавы. Мы праводзім выбары для сябе і па сваіх законах. Можа быць, яны не зусім дасканалыя, але пакуль гэтыя законы дзейнічаюць, і мы павінны прытрымлівацца гэтых законаў». «Ну, а сур’ёзныя заўвагі я гатовы выслухаць, мы гатовы працаваць над гэтым», — сказаў Лукашэнка.

«Мне сёння паведамілі, што назіральнікі ад СНД пабывалі ва ўсіх 110 выбарчых акругах. У вас ёсць цэласная карціна», — сказаў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?