У Слуцкім раёне супрацоўнік міліцыі трапіў на сваёй машыне ў ДТЗ, загінула дзяўчына, якая знаходзілася ў салоне.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ноччу 22 верасня паблізу вёскі Сорагі. Паводле папярэдняй інфармацыі,

міліцыянер, які знаходзіўся па-за службай, кіруючы ў п’яным выглядзе «Сітраэнам», вылецеў з дарогі, урэзаўся ў бетонную агароджу моста і перакуліўся.

У выніку ДТЗ пасажыры — малады чалавек 1990 года нараджэння і школьніца 1996 года нараджэння атрымалі траўмы і змешчаны ў бальніцу, а яшчэ адна пасажырка 1996 года нараджэння загінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?