У панядзелак настаяцель Кіева-Пячэрскай Лаўры (Украіна), мітрапаліт Вышгарадскі і Чарнобыльскі Павел накінуўся на журналістку, якая спрабавала ўзяць у яго інтэрв’ю, і адняў у яе тэлефон.

Гаворка ідзе пра супрацоўніцу часопіса «Корреспондент» Ксенію Карпенка, якая збірала матэрыял для артыкула аб матэрыяльным жыцці царквы.
Па словах Карпенкі, яна спытала, «чаму бацюшкі ездзяць на такіх шыкоўных аўто»?.
«Проста хацела даведацца яго меркаванне. Ён пачаў гаварыць і кажа: „Можаце гэта запісваць, я нічога не баюся“.
А потым раптам стаў выкручваць мне рукі і забраў мой тэлефон, на які запісвала каментар», — распавяла журналістка.

«Спачатку сказаў, што ўсе мы вельмі грэшныя. Я так і не зразумела, журналісты або дзяўчаты, бо далей крычаў пра аборты, распусту, яшчэ нешта», — дадала Карпенка. Пасля нападу ўладыкі яна ўзяла тэлефон у свайго фатографа і патэлефанавала ў рэдакцыю. Пра далейшы лёс мабільніка журналісткі не паведамляецца.

Настаяцель Павел не раз станавіўся героем рэзанансных сюжэтаў украінскіх СМІ.
Так, раней паведамлялася, што ён, будучы таксама мітрапалітам Вышгарадскім і Чарнобыльскім Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, пабудаваў сабе раскошны загарадны асабняк. У час апошняга Памеснага сабора Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата адбылася няўдалая спроба перавароту, сутнасць якой заключалася ў зняцці мітрапаліта Уладзіміра прамаскоўскімі сіламі і ўзвядзенні на трон спачатку епіскапа Данецкага і Марыупальскага Іларыёна, а потым настаяцеля Лаўры Паўла. Акрамя таго, пасля выбараў прэзідэнта РФ у сакавіку гэтага года ён заявіў, што яго царква моліцца і будзе заўсёды маліцца за Уладзіміра Пуціна, які стаў кіраўніком расійскай дзяржавы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?