Блогер расказаў «Нашай Ніве» чаго чакаць ад зборніка апавяданняў «Дзевяць».
«Усе падзеі кнігі адбываюцца ў Беларусі, часам у вельмі аддаленай будучыні.— расказаў НН Яўген Ліпковіч. — Гэта апавяданні. Жанравы спектр: ад фэнтэзі да навуковай фантастыкі. Такой фантастыкі ў Беларусі яшчэ не было. Гэтыя
Кніга, жартуе аўтар, напісаная «на расейскім дыялекце беларускай мовы».
«Палітыкі» ў зборніку няшмат. Адзіным трошкі палітызаваным тэкстам, па словах Ліпковіча, будзе апавяданне «Люстэрка».
«Гэтыя апавяданні напісаныя з гумарам і для адпачынку. Нам не хапае забаўкі — давайце дадзім сэксу, драгзу і
Не хочацца нічога вострасацыяльнага — у нас гэтае вострасацыяльнае штодня за акном. Хочацца ўцячы ад штодзённых Дажынак. Давайце забаўляцца!»
У сваім «маніфесце», які з’явіўся на YouTube, Ліпковіч пералічвае аўтараў, якія на яго паўплывалі, і чый свет блізкі да свету «Дзевяці».
«Але гэта далёка не ўсе аўтары, якіх я люблю. Напрыклад, ёсць выдатная кніга
Зборнік «Дзевяць» не выйдзе на паперы.
30 верасня, у дзень народзінаў аўтара, кніга з’явіцца на сайце электроннага выдавецтва BYBOOKS.
Апроч «Дзевяці» Ліпковіч падрыхтаваў матэрыялаў на
«Маёй наступнай кнігай будзе «Як стаць прэзідэнтам Беларусі. Дапаможнік для чайнікаў».Я хацеў пачаць працу над ёй у верасні, аднак мая суаўтар працавала на выбарах — цяпер расказала мне столькі смешнага, што гэта трэба хутка запісваць. Гэтую кнігу мы зробім абавязкова, і яна мае шансы стаць сусветным бестсэлерам!»