Сбербанк Расіі пацвярджае рэфінансаванне крэдыту «Беларуськалія» у $1 млрд, заявіў сёння па выніках сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі старшыня праўлення Сбербанка Расіі Герман Грэф.
«Мы абмеркавалі пытанне рэфінансавання нашага крэдыту «Беларуськалію». Спадзяюся, што мы сёння, пасля абеду, падпішам адпаведны пратакол аб намерах з старшынёй урада, і ў далейшым — пагадненне з «Беларуськаліем». Мы знайшлі тыя рашэнні, пра якія нас прасілі нашы калегі з «Беларуськалія», — сказаў Герман Грэф.
Пастаноўка Беларуссю пытання пра рэфінансаванне гэтага крэдыту азначае, што краіна няздольная пакуль выплаціць яго.
0
0
0
0
0
0