Памятная дошка Якубу Коласу будзе ўстаноўлена ў Вільні ў 2012 годзе. Аб гэтым праінфармаваў міністр культуры Беларусі Павел Латушка падчас святкавання Дзён культуры Беларусі ў Літве.

Дні беларускай культуры адкрыліся ў панядзелак у Нацыянальнай філармоніі Літвы ў Вільні, дзе Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выканаў творы Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага, Джорджа Гершвіна і Іагана Штрауса. У публічнай бібліятэцы імя А.Міцкевіча пачала працу выстава «Янка Купала і Літва» з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У рамках Дзён культуры пройдуць гастролі фальклорнай групы «Купалінка», Тэатра-студыі кінаакцёра — ён пакажа спектаклі «Сродак Макрапуласа» і «Нумар 13»; Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?