Гродзенскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі двух чалавек.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч,

23 верасня каля 24 гадзін падчас рыбалкі на возеры Рыбніца паблізу вёскі Азёры Гродзенскага раёна перакулілася лодка-казанка, у якой знаходзіліся трое мужчын.

Нягледзячы на тое, што

няшчасны выпадак адбыўся ўсяго за дзесяць метраў ад берага, на глыбіні, якая не перавышае чалавечы рост, двое з рыбакоў 1974 і 1976 гадоў нараджэння, жыхары Мінскай і Гомельскай абласцей, да берага не дабраліся і патанулі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?