На выходных гасцявала ў сваёй матулі ў вёсцы Сцеркава (Лідскі раён). Вечарам у пятніцу 21 верасня мы з матуляй пілі гарбатку, размаўлялі пра жыццё-быццё, як раптам хату запаланіў едкі пах дыму. Я спачатку падумала, што суседка паліць апалае восеньскае лісце, але на самой справе ўсё аказалася цікавей.

У вакне мы ўбачылі нейкія вогнішчы на полі, што цераз вуліцу.
Захапіўшы фотаздымач, пайшлі разабрацца, што ж там адбываецца… Гарэлі калгасныя рулоны з саломай!
Нейкія мужчыны праходзілі побач і на наш запыт патлумачылі, што «напэўна, гэта трактарысты падпалілі качулкі, бо яны былі дрэнна звязаныя».
Пры гэтым мужчыны абураліся, што калгасу (СПК «Бердаўка-АГРА») лягчэй падпаліць няякасна звязаныя цюкі, чым вывезці іх з поля.
Асабіста мяне здзівіла адсутнасць побач пажарнай машыны ці назіральніка, бо хаты і хлявы аднавяскоўцаў стаяць блізютка ад вогнішчаў.
Не ведаю, можа гэта нармальная і звычайная з’ява для нашых калгасаў — знішчаць такім чынам «непатрэбную салому», але я была ў шоку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?