У нядзелю, 30 верасня, г. Мёры (Віцебская вобласць) пдбудзецца першы экалагічны фэст «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

Месца і час правядзення незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягадаў мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі. Акрамя гэтага, Мёршчына штогод прымае ў госці больш за 4000 шэрых журавоў і дзесяткі тысяч гусей розных відаў, якія прыпыняюцца на адпачынак на балоце Ельня пад час восеньскай міграцыі. Менавіта пра ягады і птушак — як пра ўнікальныя асаблівасці Мёршчыны і распавядуць мясцовыя жыхары.

Кожны зможа паназіраць за вялікай колькасцю шэрых журавоў і зрабіць незабыўныя здымкі. Экскурсіі правядуць прафесійныя арнітолагі.

Для зручнасці з Мёраў на навакольныя палеткі з птушкамі, якія харчуюцца там у светлы час сутак, будзе ездзіць бясплатны аўтобус.

Пасля яркіх сустрэч з птушкамі, ўдзельнікі і госці фэста змогуць удзельнічаць у экалагічных гульнях, выбраць лепшую сядзібу Мёрскага раёна, купіць на памяць пра свята зробленыя рукамі мясцовых майстроў сувеніры. Кожны зможа пакаштаваць журавінны морс, выпечку з журавінамі і закупіць гэтыя ягады пра запас на зіму.

Праектам арганізуецца бясплатны трансфер Мінск — Мёры і назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?