З пазлітвязнем Паўлам Севярынцам, якія адбывае за Плошчу тры гады ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін, звязаўся адзін з вязняў Бабруйскай калоніі, які перадаў прывітанне ад Алеся Бяляцкага.

Ён паведаміў, што кіраўніку «Вясны» цяпер вельмі цяжка. Адміністрацыя чапляеццца да любой дробязі, робіць Алеся «злосным парушальнікам», ізалюе яго ад іншых асуджаных. Усіх, хто спрабуе размаўляць з Алесем, пасля апрацоўваюць. Але трымаецца Бяляцкі годна.

Нагадаем, толькі ўчора Алесю Бяляцкаму споўнілася 50 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?