Вольскі прыехаў у Магілёў разам з музыкам Паўлам Аракелянам, які аздабляў выступ іграннем на саксафоне ды флейце. А яшчэ Павел спяваў голасам Грышкі, у песнях з праекту «Саўка ды Грышка».

Паслухаць Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна сабралася блізу сотні чалавек.
Цягам амаль двухгадзіннага выступу, народ уголас падпяваў і нават танчыў, пад добра вядомыя песні часоў N.R.M., «Крамбамбулі» ці «Народнага альбома».
Кожны госць імпрэзы атрымаў у падарунак дыск «Саўка ды Грышка: 100 песень» з серыі «Бібліятэка Свабоды».
На новым дыску сабраныя 100 песень, што гучалі цягам двух гадоў ў эфіры і на сайце «Свабоды». Дарэчы, па словах журналіста радыё Аляксея Знаткевіча,
праект «Саўка ды Грышка», што пакуль прыпыніўся, можа аднавіцца.
А ці здарыцца гэта, залежыць, у тым ліку, і ад меркавання слухачоў радыё.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?