Аўтар серыі раманаў пра юнага чараўніка Гары Потэра Джоан Роўлінг паведаміла аб жаданні перапісаць два з сямі тамоў эпапеі, не ўдакладніўшы, якія менавіта.

Па словах аўтара, яна напісала іх «прыхапкам» з-за ціску яе выдаўцоў.

У ходзе прэзентацыі яе першай кнігі для дарослых Роўлінг заявіла, што не выключае перавыдання двух «недапрацаваных» раманаў у новай форме, апісанай пісьменніцай як «рэжысёрская версія».

У новым творы «Вольнае месца» дзеянне адбываецца ў англійскай вёсцы, дзе няпоўная сям’я сутыкаецца з праблемамі мясцовай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?