Газета «Звязда» апублікавала сёння наступны ліст:
«Добры дзень, шаноўная «Звязда»!
З вялікай просьбай да цябе звяртаецца пастаянная чытачка. 64 гады я рэгулярна падпісвалася на сваю любімую газету, на «Звязду», а вось зараз, мусіць, прыйдзецца з ёй расстацца. Атрымала пенсію, але ж купіла дроў, заплаціла за газавы балон, за святло, тэлефон.
Грошы засталіся толькі на прадукты, якія цяпер, на вялікі жаль, зусім не танныя. Да таго ж свайго ў мяне анічога няма, апроч бульбы. Значыць, трэба купляць і заставацца без падпіскі на чацвёрты квартал.
Я — пенсіянерка, інвалід другой групы. Даходаў ніякіх не маю, фізічна працаваць не магу. Мне 85 гадоў. Жыву ў вёсцы, адна. Так што газету я вельмі чакаю, чытаю, і без яе маё жыццё стане зусім не цікавым.
Спадзяюся, што вы зразумееце мяне і не адмовіце. Загадзя ўдзячна.
П.М., Мядзельскі раён
«Звязда» дае наступны адказ чытачцы:
«Пад гэтым пісьмом, ну вядома ж, ёсць подпіс, ёсць поўны зваротны адрас.
І рэдакцыя (не маючы магчымасцяў дапамагчы), гатова паведаміць іх чалавеку (свет не без добрых людзей, праўда?), які захоча і зможа аформіць падпіску не толькі сабе…
Чым, вядома ж, парадуе нашу адданую чытачку, зробіць яе (і сваё) жыццё цікавейшым. Тэлефануйце 287 18 64».
Падпіска на «Звязду» на