Паводле аператыўных звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня гэтага года склала 9 млн. 459 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 6,2 тыс. чалавек.

Колькасць жыхароў за восем месяцаў гэтага года павялічылася толькі ў Мінску - з 1 млн. 885,1 тыс. чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 млн. 888,9 тыс. на 1 верасня бягучага года.
У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-жнівень зменшылася. У выніку на 1 верасня гэтага года ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 428,6 тыс. чалавек, у Мінскай - 1 млн. 403,1 тыс., у Брэсцкай - 1 млн. 391,4 тыс., у Віцебскай - 1 млн. . 209,8 тыс., у Магілёўскай - 1 млн. 77,3 тыс., у Гродзенскай - 1 млн. 59,9 тыс. чалавек.

Паводле аператыўных звестак,

у Беларусі ў студзені-жніўні гэтага года нарадзіліся 75 тыс. 411 дзяцей - на 4 тыс. 126 дзяцей больш у параўнанні са студзенем-жніўнем 2011 года.
Агульны каэфіцыент нараджальнасці за студзень-жнівень у цэлым па рэспубліцы склаў 12 на 1000 жыхароў (у студзені-жніўні 2011-га - 11,3 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Брэсцкай вобласці (12,8 праміле), а самы нізкі - у Віцебскай вобласці (10,5 праміле).
За восем месяцаў 2012 памерла 84 тыс. 231 чалавек - на 7 тыс. 56 чалавек менш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.
Агульны каэфіцыент смяротнасці за студзень-жнівень у цэлым па рэспубліцы склаў 13,4 на 1000 жыхароў (у студзені-жніўні 2011-га - 14,5 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык быў у Віцебскай вобласці (15,5 праміле), а самы нізкі - у Мінску (9,3 праміле).
Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 8 тыс. 820 чалавек.

Міграцыйны прырост у студзені-жніўні 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года знізіўся на 61,4% і склаў 2 тыс. 629 чалавек. Дадатнае сальда міграцыі зменшыла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 29,8% (за студзень-жнівень 2011-га - на 34,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?