Традыцыйнае веласьвята сёлета пройдзе 15 красавіка, у нядзелю, на крос‑кантрыйнай трасе «7 вяршыняў» ля Менску.

А 10‑й гадзіне мноства раварыстаў зьбяруцца каля філіялу БДУ (вул. Курчатава, 6), а пасьля арганізаванай калёнай скіруюцца да месца правядзеньня «Велаадкрыцьця‑2007». Сьвята адбудзецца на маляўнічым узьлеску каля вёскі Скарынічы.

Роварны сэзон адкрываецца абсалютна для ўсіх — для аматараў і прафэсіяналаў, для заўзятараў і спаборцаў, для маладых і сталых… На адкрыцьцё прыяжджаюць усе, каму не абыякавы ровар як від спорту, адпачынку, транспарту, ладу жыцьця, незалежна ад перакананьняў, полу і веку.

Паводле tut.by
Падрабязнасьці і праграма сьвята — на сайце poehali.net/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0