Грамадства5757

Сяргей Каваленка памілаваны і выйшаў на свабоду

Вязня выпусцілі з магілёўскай калоніі 26 верасня каля 20:00 і пасадзілі на цягнік да Віцебска.

Як паведаміла Алена Каваленка, Сяргей пазваніў ёй каля 21 гадзіны 26 верасня з магілёўскага вакзала і паведаміў, што зараз супрацоўнікі адміністрацыі калоніі пасадзяць яго на цягнік Кіеў — Санкт-Пецярбург, і ён адправіцца дадому.

У Віцебску на вакзале сваякі Каваленкі сустрэлі яго прыкладна ў 24 гадзіны.
Прычым гэта сустрэча праходзіла пад назіраннем вялікай колькасці работнікаў праваахоўных органаў у цывільным, многіх з якіх сям’я Каваленкі ведае ў твар.

Дома Каваленка паведаміў, што чакаў вызвалення ў хуткім часе разам з Паўлам Сырамолатавым, які быў асуджаны за спробу падпалу будынка КДБ у Бабруйску і які, як і Каваленка, пісаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка дзяржавы.

Нейкі час таму Каваленку і Сырамолатава перавялі ў асобнае памяшканне калоніі, дзе яны і чакалі вызвалення.

Нагадаем, Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Размова ідзе пра пакаранне, якое было вынесена апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.

У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля 2 месяцаў.

    У канцы чэрвеня Каваленка напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле слоў яго жонкі, ён вымушаны быў гэта зрабіць пад націскам адміністрацыі калоніі. «Ён 24 ці 25 чэрвеня напісаў. Яму абяцалі, што да 3 ліпеня будзе са сваёй сям’ёй. Ён напісаў на імя прэзідэнта паўтара радка: «Прашу вас мяне памілаваць», — паведаміла журналістам у ліпені жонка апазіцыянера пасля спаткання з мужам.

    Паводле яе слоў, найбольш моцны націск на Сяргея рабіўся з боку адміністрацыі калоніі, калі ён знаходзіўся ў карцары за чарговае парушэнне рэжыму. «Там былі вельмі дрэнныя ўмовы: дах працякаў, акно было разбіта, і калі ішоў дождж, то зацякала вада. За ноч трэба было 5–6 разоў падымацца і рабіць фізічныя практыкаванні, каб не замерзнуць. Менавіта ў гэты час да яго прыходзілі па некалькі разоў на дзень і патрабавалі, каб ён напісаў пакаянне, што ён учыніў хуліганскі ўчынак, а не палітычную акцыю, як гэта было насамрэч», — паведаміла Алена Каваленка.

    Паводле яе слоў, муж расказаў, што прыблізна праз восем дзён знаходжання ў карцары да яго прыйшоў начальнік калоніі. «Ціснуў менавіта сынам, што вось, маўляў, сын без цябе расце. Таксама казаў, што з-за таго, што Сяргей не піша прашэнне работнікам калоніі не дадуць прыбаўкі да заработнай платы і не хопіць іх дзецям на цукеркі. Потым прыйшлі, сказалі, што не трэба ніякага пакаяння, а проста напісаць: прашу мяне памілаваць без раскаяння, без прызнання сваёй віны», — сказала жонка палітзняволенага. Пры гэтым, паведаміла яна, муж успамінаў словы Зянона Пазняка пра тое, што не трэба гуляць у гульні з катамі.

«Ён вельмі хоча быць са сваёй сям’ёй, займацца выхаваннем сына. Ён бачыць, што час ідзе, а сын расце без яго», — сказала Алена, зазначыўшы, што падчас спаткання сын быў рады бачыць бацьку, а дачка яго не пазнала.

Каментары57

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →