Учора нас душылі моцна,
І хмары цёмныя плылі.
А сёньня людзі бачаць сонца,
І ў бой сьвяты ідуць яны.

Заве вясна у бой чаканы,
І сэрца стукае часьцей.
Учора быў народ рахманы,
А сёньня ўжо: рады шчыльней!

Ручай гамоніць: тэрмін трэці
Убачыць ён вясной ў чацьвер...
Пасьля дажджу і нашай сьмерці.
Шчыльней рады! Далой давер!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?